Дата выхаду: 2015
Выдавец: Kamunikat.org
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © by Аляксей Карпюк; Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Сучасны канфлікт. Аповесць, Франтавы дзённік, Не зусім гродзенскія гісторыі, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1985. — 317 с.
Аднойчы, памятаю, наш абласны цэнтр усхваляваў трагічны выпадак. Ад нашага горада ў поле вядзе кіламетраў з дзесяць стужка асфальту. Праклалі яе яшчэ немцы, яны збіраліся ў канцы асфальту нешта будаваць, не паспелі, пакінулі гораду трафей — шырокі і роўны, як стол, кавалак дарогі, які нікуды не вядзе. Людзі празвалі яго тупіком і знайшлі яму ўжытак. Рэйсавы транспарт па ім не ходзіць, тут гараджане прабуюць свае новыя веласіпеды, матаролеры, матацыклы, машыны... I вось на гэтым тупіку здарылася жудасная катастрофа. Доктар псіхалагічных навук з медінстытута Станкевіч на асфальце прабаваў свой новенькі «Масквіч». На толькі што купленай «Волзе» яму насустрач выскачыў работнік «Інтурыста» Вавілаў з недалёкага гарадка. Станкевіч чамусьці дадаў газу, уключыў сігнал, раптам звярнуў на левы бок і ўрэзаўся ў машыну Вавілава. На «Волзе» і «Масквічы» яшчэ стаялі абмежаваль-нікі, аднак хуткасць збліжэння абодвух у суме раўнялася ста дваццаці кіламетрам! (фрагмэнт)