Дата выхаду: 2013
Выдавец: Kamunikat.org
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © by Аляксей Карпюк; Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Партрэт. Аповесць, эсэ, нявыдуманыя гісторыі, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1983. — 270 с.
Разгар лета 1942 года. У пасляабедзенны час з Полацка ў «Дзямянскі кацёл» стартавала транспартная машына. Трохматорны «Юнкерс-52» у грузавых адвесках валок дзве тоны ладунку. У кабіне знаходзіліся: пілот — капітан Макс Ляўфэршток, бортмеханік Ганс Лебек, штурман-радыст Вільгельм Гофман і яшчэ адзін пасажыр. Немцы былі маладыя, мелі з іголачкі мундзіры, падагнаныя да фігур лепшымі краўцамі Еўропы; рэгаліі і рамяні на іх ад бляску аж пераліваліся, на пальцах зіхацелі залатыя пярсцёнкі. З боку ад пілота тырчэла люстэрка, капітану варта было скасіць вочы, каб бачыць свой мажны профіль і свежа накрухмалены падкаўнерык пад расшпіленым мундзірам. Бортмеханік на бакавым шкле развесіў каляровыя фота кінаактрыс... (фрагмэнт)