Дата выхаду: 2013
Выдавец: Kamunikat.org
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © by Аляксей Карпюк; Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Белая Дама: Аповесці, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1992. — 447 с.
Як звычайна, сабраўся я на работу, ды пазванілі . з абкома — прыйсці туды. Мікіта Іванавіч Паляшчук з арганізацыйнага аддзела сустрэў мяне з таямнічай усмешкай: — Заходзь, заходзь, зараз пачуеш! Па яго твары відаць — чалавеку не церпіцца сказаць прыемную навіну. Я насцярожана прысеў. — Прыехаў пасол з ПНР узнагароджваць трынаццаць партызан, што дзейнічалі ў вайну на польскай тэрыторыі. Табе, ведаеш, што належыць? Залаты крыж ордэна «Віртуці мілітары». (фрагмэнт)