Data wydania: 2013
Wydawca: Kamunikat.org
Kategoria: Literatura piękna
Copyright © by Уладзімір Караткевіч; Kamunikat.org - ePub
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Informacje uzupełniające: Падрыхтаванае на падставе: Уладзімір Караткевіч, Выбраныя творы ў двух тамах, том 1. Апавяданні, аповесці, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1980. — 336 с.
Чалавек можа сказаць, што ён не любіць мора, сіняга мора, ласкавага, цёплага – і яму не павераць. Чалавек можа сказаць, што ён не любіць светлай-светлай срэбнай поўні над цвітучым садам, у якім вішні купаюцца ў зеленаватым месячным святле, стаяць, як хмары, як белыя прывіды – і з яго толькі пасмяюцца, падумаюць, што ён арыгінальнічае, асабліва калі ў кампаніі ёсць прыгожыя дзяўчаты. А я веру, калі такое здараецца, таму што... ...Нехта можа не паверыць мне, але я і сам не люблю адной з самых прыгожых з’яў на зямлі. Не люблю лістоты каштанаў. Жоўтай, асенняй, залацістай пад сонцам, лапчастай (а за ёй сіняе-сіняе неба залатой восені). (фрагмэнт)
Autorzy białoruscy: Караткевіч Уладзімір
Wydawnictwa białoruskie: Kamunikat.org
Katalog: Kamunikat.org