Дата выхаду: 2013
Выдавец: Kamunikat.org
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © by Уладзімір Караткевіч; Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Уладзімір Караткевіч, Выбраныя творы ў двух тамах, том 1. Апавяданні, аповесці, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1980. — 336 с., 1 л. партр. 23 см
Вам ніколі не даводзілася зайздросціць старажытнаму князю Давіду з палескага Гарадка? Мы ў тое лета зайздросцілі яму, як Яга зайздросціў Венецыянскаму Маўру, як Сальеры зайздросціў Моцарту, як... як усе бездары зайздросцяць Чалавеку. Мы – гэта наш шафёр, асістэнт аператара, аператар (ён жа рэжысёр) Анатоль Забалоцкі, друг аператара (нельга ж было кінуць нечаканага госця ў пустым горадзе, ды і паехаць) і я, сцэнарыст, ён жа казначэй, ён жа здабывальшчык прыпасаў, адказны за вогнішча, добры хлопец, пры зручным выпадку – брат па бутэльцы і прочая, і прочая, і прочая. (Дрэва вечнасці, фрагмэнт)