Дата выхаду: 2013
Выдавец: Kamunikat.org
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © by Уладзімір Караткевіч; Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Уладзімір Караткевіч, Выбраныя творы ў двух тамах, том 1. Апавяданні, аповесці, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1980. — 336 с., 1 л. партр. 23 см
Ён бег з апошніх сіл, бо разумеў: яшчэ некалькі хвілін – і ўсё будзе скончана. Не было чым дыхаць. Навісала нізкае – як рукой дастаць – лілова-чорнае неба. I выцягнутыя туманныя языкі, валокны дыму імчалі насустрач, у апошні, здаецца, момант абгінаючы твар. А за градою, у бухце, смяротна, страшна, тужліва крычала, падыходзячы да берага, самотная субмарына. Ён ведаў: там цішыня. Толькі некалькі людзей бязгучна і млява цягнуцца па пірсе, адганяючы з брандспойтаў гэты дым, гэты пыл, гэты сухі туман. А ён усё ідзе. А вакол, у цішыні, гэты крык. (фрагмэнт)