Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2014
Выдавец: Мастацкая літаратура
ISBN: 978-985-02-1519-2
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2014 by Федарэнка А.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Бабуля Домна лічылася “ўдавой франтавіка вайны”, а таксама “мнагадзетнай маці-гераіняй”. Яе муж, Петрыкаў дзед Андрэй, ляжаў пахаваны на мясцовых могілках. Вясною ўнук з бабуляй бралі бляшанку з фарбай і бутэльку аліфы і адпраўляліся паднаўляць магілку. Фарба была зялёнага колеру, а аліфа – жоўтая, цягучая, як мёд. Пакуль Петрык, у якога ад пахаў прыемна кружылася галава, боўтаў палачкай у бляшанцы, бабуля фарбавала. Зялёная агароджа паступова пачынала злівацца з колерам маладой травы і лісцем акацыяў, і нават стары дубовы крыж пад бабуліным пэндзлем маладзеў, распростваўся, нібы таксама сабраўся пускаць карані і выкідваць з сябе галінкі.
Беларускія аўтары: Федарэнка Андрэй
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
Каталёг: Kamunikat.org
Зьмест
Быль. Апавяданне
Вараняка. Апавяданне
Госць. Апавяданне
Імгненні жыцця. Апавяданне
Патрон, самагонны аппарат, чароўную кнігу і яшчэ сёе-тое. Апавяданне
Сваяк. Апавяданне
Трусікі. Апавяданне
Тупік. Апавяданне
У Нью-Ёрку пылу не бывае. Апавяданне
Шчыліна. Апавяданне