Федарэнка Андрэй, Рэвізія

Рэвізія

Раман

Федарэнка Андрэй

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009

Выдавец: Мастацкая літаратура

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2009 by Андрэй Федарэнка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Вечар, рэдкі сухі сняжок сыплецца і не растае, а беліць вуліцы, тратуары, дрэвы, дахі дамоў — увесь гэты вялікі і, нягледзячы ні на што, прыгожы — самы лепшы ў свеце горад. Падмарожвае, таму крокі, галасы, шум машын — усё выразнае, па­зімоваму звонкае, хоць яшчэ і не зіма зусім, а восень, усяго толькі сярэдзіна кастрычніка 1989 года. І тут, у цэнтры Мінска, каля былога Губернатарскага, а цяпер чамусьці імя Горкага, парку, у будынку дзіўнай планіроўкі і архітэктуры, такім нязграбна­аляпаватым звонку і такім утульным усярэдзіне, у зале на другім паверсе, дзе авальны стол і крэслы паўз усе чатыры сцяны, яшчэ толькі пачынаюць збірацца людзі. (фрагмэнт)

Беларускія аўтары: Федарэнка Андрэй

Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле