Федарэнка Андрэй, Нічые

Нічые

Аповесць

Федарэнка Андрэй

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009

Выдавец: Мастацкая літаратура

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2009 by Андрэй Федарэнка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

14 лістапада 1920 года польскае войска, якое перад гэтым нашчэнт разбіла чырвоных пад Варшаваю і пагнала іх на ўсход такімі тэмпамі, што не больш чым эпізод успрымаўся захоп у палон усяе IV арміі разам с 3­м конным корпусам, якое імкліваю хваляю, змываючы на шляху любое супраціўленне, дакацілася да Мінска і, раскалоўшы магутным ударам славутую 27­ю Омскую стралковую дывізію, за некалькі гадзін заняло горад і тады толькі спынілася, не ведаючы ні што рабіць з гэтай велізарнай захопленай тэрыторыяй, ні з трафеямі, ні з масаю палонных (так, IV армія і 3­ці конны корпус былі проста падараваны немцам — «інтэрніраваныя германскімі ўладамі», як напісана ў савецкіх кніжках па гісторыі), спынілася, а на наступны дзень, акурат 14 лістапада, быццам тая ж хваля, што пакрысе страціла сваю раз’ятраную сілу, пачало сплываць­адкатвацца назад, гатовае, аднак, у любы момант спыніцца ізноў — як толькі атрымаюцца належныя звесткі з Рыгі, дзе («цёмных дарог махляры») Іофе з Мануільскім ад Савецкай Расіі і Украіны і Домбскі ад Польшчы каляровымі алоўкамі дзялілі мапу Ўсходняй Еўропы, крамсаючы імі, бы скальпелямі, жывое цела краіны — краіны, прадстаўнікоў якой: ні Ластоўскага ад «незалежніцкага» ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі, ні Тарэшчанку­Цярэшчанку ад паланафільскай Найвышэйшай Рады, ні Адамовіча з Алексюком ад балаховічаўскага Беларускага Палітычнага Камітэта... (фрагмент)

Беларускія аўтары: Федарэнка Андрэй

Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле