Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2009
Выдавец: Мастацкая літаратура
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2009 by Андрэй Федарэнка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Антона Васкевіча выганялі з інстытута ў канцы 1990 года, перад самая зімовай сесіяй. Запрошаны, Васкевіч пасядзеў у прыёмнай рэктара хвілінак 10—15, потым з прыёмнай, не гледзячы на яго, выйшлі адзін за адным куратар групы, прафорг, парторг (? — не быў ніколі Васкевіч у партыі і быць не збіраўся), камсорг, камендант інтэрната, прарэктар па гаспадарчай частцы і апошняя, дэканша, таксама чамусьці адводзячы вочы, спынілася перад ім і строгім голасам аб'явіла, што з гэтага дня ён адлічаны з другога курса сталічнай ВНУ. Потым дэканша падрабязна і даходліва растлумачыла, як і што цяпер Васкевічу трэба рабіць, дзе браць абходны ліст, куды потым здаваць, як і калі выпісацца з інтэрната. (фрагмэнт)
Беларускія аўтары: Федарэнка Андрэй
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
Каталёг: Kamunikat.org