Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1978
Выдавец: Мастацкая літаратура
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1978 by Аляксей Карпюк
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Мая вёска завецца Страшава. У ёй сорак восем двароў, раскіданых на пяцістах гектарах, або пяці кіламетрах квадратовых,— каля лесу Ліпнікі. За страшаўскімі хлявамі праз рачулку перакінута дубовая кладка. На груба абчасанай і набрынялай гэтай бэльцы чарнелі выразанае прозвішча, праваслаўны крыж і дата смерці пачынальніка нашага роду — Кучынскіх. Нам, дзецям, гаварылі, што надпісу мо сто, а мо і больш гадоў. (фрагмэнт)