Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2014-08
Рэдактар: Грамыка Людміла
Рэдакцыйная калегія: Арлова Таццяна і іншыя
Выдавец: рэдакцыйна- выдавецкая ўстанова «Культура і Мастацтва »
Copyright © 2014 by Мастацтва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.kimpress.by
Галоўны архітэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Віктар Крамарэнка загрунтаваў канцэпцыю будынка на чатырох блоках — чатырох гадах вайны. Праз прасветы паміж імі можна ўбачыць абеліск «Мінск — горад герой». Галоўны фасад вырашаны ў мажорных тонах, адваротны афармляўся з дапамогай скульптурных форм. Матэрыялы фасада таксама сімвалічныя: сталь і залацістае шкло — бляск зброі і ордэнаў Перамогі. Дзесяць промняў-пілонаў упрыгожаны скульптурнымі барэльефамі. На кожным з іх знайшла ўвасабленне пэўная тэма, звязаная з падзеямі вайны, што адбываліся на нашых землях. Нападзенне 22 чэрвеня 1941 года, абарона Брэсцкай крэпасці, партызаны, вызваленне Мінска...
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Мастацтва