Мастацтва, 9 (366) 2013

Мастацтва

9 (366) 2013

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2013-09

Рэдактар: Грамыка Людміла

Рэдакцыйная калегія: Арлова Таццяна і іншыя

Выдавец: рэдакцыйна- выдавецкая ўстанова «Культура і Мастацтва ».

Copyright © 2013 by Мастацтва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.kimpress.by

Позірк зверху ў спектаклі таксама прысутнічае. Так і ўяўляецца, што з вертыкальнай, узнятай амаль пад каласнікі канструкцыі на ўласнаручна пабудаваны свет пазірае сам спадар рэжысёр. Урэшце, ён пачынае наводзіць на сцэне парадак. Якраз у гэты момант і з’яўляецца Сын. Здаецца, юнак увогуле зваліўся з іншай планеты (цягам дзеі, дарэчы, нам на гэта пастаянна намякаюць), і крывадушныя сямейныя стасункі яго не ў стане задаволіць. З «ячэйкі грамадства» ён ірвецца вонкі. У яго — амбіцыі, вядома якія. Ён сам — тэлевізар (Барыс Луцэнка ўвасабляе гэта літаральна), сам — палітычны аглядальнік, і адзіны аўтарытэт для яго — Дзед (Алег Коц), з якім адбываецца тэлепатычная сувязь. Апрануты як сучасны тынэйджар, Сын (Уладзімір Глотаў) з дапамогай складаных галасавых мадуляцый і выбітных зонгаў адгароджваецца ад ўсяго фальшыва-хлуслівага свету. Рэжысёрская думка пачынае свабодна рухацца ў спектаклі, лунае над сцэнай. Праз спавядальные зонгі, падлеткавы максімалізм і шчырасць адкрываецца сэнс, які не толькі карэлюецца з думкамі, укладзенымі драматургам у п’есу, але і асвятляе кранальна-рамантычную постаць самога рэжысёра. Менавіта гэтым спектакль абяззбройвае.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Мастацтва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле