Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2013-06
Рэдактар: Грамыка Людміла
Рэдакцыйная калегія: Арлова Таццяна і іншыя
Выдавец: рэдакцыйна- выдавецкая ўстанова «Культура і Мастацтва ».
Copyright © 2013 by Мастацтва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.kimpress.by
Вясна і крыгаход за вокнамі старажытнага езуіцкага калегіума — а цяпер выставачнай залы — аказаліся вельмі дарэчнымі для кантэкстуалізацыі выставы крохкіх шкляных твораў. Адметна, што выстава адчынілася ў Полацку, — дагэтуль айчынныя «шкляныя» імпрэзы ладзіліся пераважна ў сталіцы. Экспазіцыя працягвае цыкл праектаў, прысвечаных нашаму сучаснаму шклу і яго ролі ў сусветным шкларобстве. У апошняе дзесяцігоддзе адбылося шмат падзей з беларускім удзелам — лакальныя і замежныя выставы, сімпозіумы, адукацыйныя праграмы. Нарэшце, Першы Партызанскі і Першы Міжнародны шкловыдзімальныя сімпозіумы «Нёманская хваля», якія сабралі творцаў пяці краін на легендарным айчынным шклозаводзе «Нёман» для сумеснай працы і плённых стасункаў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Мастацтва