Месца выхаду: Масква
Дата выхаду: 2013
Выдавец: ПКЦ Альтекс
ISBN: 978-5-93121-342-2
Катэгорыя: Гісторыя; Грамадзтва
Copyright © 2013 by Аляксей Каўка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
УДК: 821.161.3-322.6Каўка
Дадатковая даведка: Памяці Ганны Маркаўны Атрашэўскай (Каўка)
Шаноўны чытач, Перад Табою кніга пра Беларусь, беларусаў, як іх убачыў, зразумеў і адчуў сэрцам Аляксей Каўка – руплівы працаўнік на ніве беларушчыны, чалавек цікавага лёсу, якому ў канцы 80-х гадоў выпала гуртаваць беларускую дыяспару ў Маскве праз створанае разам з групай аднадумцаў маскоўскае Таварыства беларускай культуры імя Ф.Скарыны (снежань 1988 г.), юбілей якога і адзначаны гэтым выданнем. Праца, на маё меркаванне, удала спалучае асабістае і агульнаграмадскае ў аўтарскіх клопатах, перажываннях і здзяйсненнях на палетку Беларушчыны. Прысвечаная маці – Ганне Маркаўне Атрашэўскай, кніга пачынаецца з вельмі кранальнай тэмы бацькоў і сірочага дзяцінства (“Мамін ручнік”) – па свойму вызначальнай у жыццёвым лёсе літаратара. Уражваюць з кніжных старонак постаці яго родных сясцёр, блізкіх сваякоў, сяброў маладосці – людзей, працятых штодзённа зямнымі і вышэйшымі, духатворчымі памкненнямі.
Беларускія аўтары: Каўка Аляксей
Каталёг: Kamunikat.org