Фядута Аляксандр - уклад., Асоба і час, 3

Асоба і час

беларускі біяграфічны альманах

3

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010

Рэдактар: Скобла Міхась

Выдавец: Лімарыус

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Мастацкая літаратура; Грамадзтва; Літаратуразнаўства; Біяграфіі; Мэмуары

Copyright © 2010 by Лімарыус

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

11 красавіка 1983 года ад дома №7 па вуліцы Савецкай у Зэльве ад’ехаў рафік, пад завязку наладаваны пакаўнымі мяхамі. Валюхаючыся на брукаванцы яшчэ польскіх часоў, няспешна прамінуў старыя могілкі, аўтастанцыю і схаваўся, як за брустверам, за высокай насыпной дамбай, што мелася неўзабаве запыніць хуткаплынную Зальвянку. Сталічныя нумары на мікрааўтобусе падказвалі, што ў далёкую дарогу ён выправіўся няйначай па пільнай патрэбе, па нейкі важны груз, які і мусіў даставіць у Менск. Пра важнасць груза ведалі не толькі пасажыры мікрааўтобуса – на слонімскай шашы сталічных гасцей спынілі міліцыянты. Прымусілі з’ехаць з дарогі ў лес, доўга распытвалі, правяралі дакументы. Паспрабавалі ўчыніць ператрус, але мяхі нечакана аказаліся апячатанымі. Старэйшы па званні міліцыянт нервова круціў у руках прад’яўленае яму чырвонае пасведчанне з надпісам “Саюз пісьменнікаў СССР”, звязваўся з начальствам па рацыі. Нарэшце атрымаў каманду адпусціць затрыманых.

Выдаўцы і выдавецтвы: Лімарыус

Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор

Пэрыёдыка: Асоба і час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уклейка