Беларускі праваслаўны каляндар, 2007

Беларускі праваслаўны каляндар

2007 год

Месца выхаду: Львоў

Дата выхаду: 2006

Выдавец: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы

Катэгорыя: Рэлігія

Copyright © 2006 by Парахвіі сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай а. Сяржука Горбіка

Бяз краю Магутны й бязьмежна Міласьцівы Божа, што з Твае найвышэйшае Мудрасьці стварыў Беларускі Народ і, абдарыўшы яго мілагучнаю моваю ды ўшчадрыўшы гожым і багатым краям, нас зь яго на сьвет пусьціў, не пакінь нас без накіраваньня на дагодныя Табе шляхі ды без Твае Ласкі й Апекі. Не дазволь ліхім сілам адвярнуць нас ад любасьці да Цябе й да блізкіх, ды ад удзячнасьці за ўсё дабро, што Ты нам даў. Навучы нас пашыраць любасьць і згоду паміж людзьмі, каб спыніліся й загаіліся крыўды, ды дай розум памнажаць духовыя й матэрыяльныя багацьці, што Ты даў на карысьць усім ды Табе на славу й пахвалу. А найбольш паспрыяй і памажы нам Шчодры Створча не адрачыся ад любасьці да Беларускага Народу, сьпеўнай мовай якога мы навучыліся пазнаваць і хваліць Цябе, ды не дазволь забыцца шанаваць красу роднага краю, што гледзячы на яе, мы век дзівуемся з Твае Велічы. (Малітва за Бацькаўшчыну, фрагмант)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь каляндар у адным файле