Прэзумпцыя, 42

Прэзумпцыя

Гарадзенскі праваабарончы інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь

42

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2014-10

Copyright © 2014 by Прэзумпцыя

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Няма больш з намі Віктара Дзесяціка, шчырага адданага беларускай справе патрыёта, актыўнага няўрымслівага грамадскага рупліўца. Традыцыйны штогадовы фэст у Свіслачы і Якушоўцы – Дзень памяці паўстанцаў 1863 году, які адбываўся сёлета ў нядзелю 26 кастрычніка – у светлы восеньскі дзень быў ахутаны для ўсіх прыехаўшых і прыйшоўшых сумам. Грамадская супольнасць Свіслачы зазнала вялізную страту. Віктар Дзесяцік рыхтаваў і гэты чарговы фэст, але не дажыў да яго. Цяжкі інсульт падпільнаваў яго ў 55 год, а ўсім нам здавалася, што гэты энергічны чалавек яшчэ шмат чаго паспее і зробіць. Нехта нібыта адмыслова падгадаў дзень пахавання гэтага чалавека да Дня памяці Герояў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Прэзумпцыя

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле