Месца выхаду: Прага - Менск
Дата выхаду: 2014-12-24
Рэдактар: Бартосік Зьміцер
Выдавец: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода
Выдавецкая сэрыя: Падарожжы Свабоды
Памеры: 00:13:04
Катэгорыя: Радыёперадачы
Copyright © 2014 by Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.svaboda.org
Нязьменны старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька — ужо не старшыня? На яго заведзеная крымінальная справа за разбазарваньне сродкаў? Знакамітыя дамкі на вуліцы Жыгімонта выстаўленыя на продаж за мільёны літаў? Што адбываецца ў беларускай Вільні? На катэдральным пляцы Вільні гукі касьцельнага звона зьліваюцца са сьпевамі крышнаітаў. Нічога не зьмянілася за дваццаць гадоў. Напачатку 90-х, калі я ўпершыню патрапіў у гэты горад, ля катэдры таксама сьпявалі крышнаіты. Я ішоў тады на вуліцу Жыгімонта, дзе месьцілася рэдакцыя адроджанай «Нашай Нівы».