Publication Place: Мінск
Publication Date: 2014-10
Editor: Сачанка Алесь
Publisher: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
Copyright © 2014 by Кніганоша
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Так. Відаць, гэта асаблівасць майго характару… Толькі цяпер я пра гэта сказала б не так узнёсла – «са словам», а больш прыземлена, як практык, – «са словамі». Словы як маленькія энергетычныя складнікі, празрыстыя «кубікі» нашай чалавечай культуры мяне па-ранейшаму цікавяць, а ў працэсе назірання, выкарыстання, гульні, зрэдчас і эксперымента – захапляюць! У мяне растуць унукі-дашкольнікі, і падчас блізкага кантактавання з імі я разумею, што вялікі свет адкрываецца мне нанова.
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Кніганоша