Горбік Сяргей, Гісторыя катэхізму на Беларусі

Гісторыя катэхізму на Беларусі

Горбік Сяргей

Месца выхаду: Львоў

Дата выхаду: 2006

Выдавец: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы

Катэгорыя: Гісторыя; Рэлігія

Copyright © 2007 by Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква, Суполка Беларуская нацыянальная грамада Львову

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: З патрабаваньня аўтара, усе правы на дадзенае выданьне перадаюцца Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царкве Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай а. Сяржука Горбіка

Сяргей Горбік, выводзячы пачатак беларускага катэхізму, сягае да дзейнасці Еўфрасінні Полацкай. Нягледзячы на тое, што сёння існуе даволі вялікая колькасць разнастайнай рэлігінай літаратуры, даследчыка цікавіць перадусім уласна беларуская. У сваёй працы "Гісторыя катэхізму на Беларусі" аўтар ставіць на мэце вылучыць і данесці да чытача багацце менавіта беларускай хрысціянскай літаратурнай спадчыны. Гісторык вылучае перыяды росквіту катэхізму на Беларусі, а таксама яго заняпады. Варта адзначыць, што праца ўвабрала ў сябе агляд не толькі уніяцкай, або праваслаўнай рэлігійнай літаратуры, але таксама і пратэстанцкай, і каталіцкай, і ўсіх цэркваў, якія існавалі на Беларусі на працягу вякоў. Вялікая ўвага ў даследаванні надаецца як аналізу твораў, так і стваральнікам літаратурных крыніц. Гэта кніга – чарговае пацверджанне таго, што гісторыя Беларусі неадрыўна звязана з гісторыяй свету, а сама краіна – не безмоўнае і безгалосае яўленне. (Н. Г.)

Беларускія аўтары: Горбік Сяргей

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся брашура ў адным файле