Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2014-09
Рэдактар: Місевіч Віктар
Copyright © 2014 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Калі чалавек памірае праз самагубства, тыя, хто застаўся, часта задаюць сабе тое ж балючае пытанне: "Што я мог зрабіць, каб не дапусціць гэтага?" У большасці выпадкаў адказу няма, і ніхто не павінен браць на сябе поўную асабістую адказнасць за тое, што не змог прадухіліць самагубства блізкага чалавека. Аднак, паралельна з ростам разумення самагубства як з'явы, а таксама прычын гэтай з'явы павялічваюцца і намаганні па яго прафілактыцы. Калі буйныя супольнасці змогуць навучыцца прадухіляць самагубствы, то гэта значна дапаможа ў памяншэнні іх колькасці.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Каталіцкі Веснік