Трапары і Кандакі

Трапары і Кандакі

нядзельныя, штодзённыя і агульныя сьвятым

Месца выхаду: Лёндан

Дата выхаду: 1991

Перакладчык: Надсон Аляксандр

Выдавец: Выдавецтва "Божым Шляхам" Апостальскага Візытатара для беларусаў

Катэгорыя: Рэлігія

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: --

Трапар. Хоць юдэі запячаталі магільны камень і жаўнеры сьцераглі ўсячыстае цела Тваё, Ты ўваскрос на трэці дзень, Хрысьце Спасе, даруючы сьвету жыцьцё. Дзеля гэтага сілы нябесныя ўсклікнулі Табе, Жыцьця-даўча: Слава ўваскрасеньню Твайму, Хрысьце, слава вала-дарству Твайму, слава провіду Твайму, адзіны Чалаве-калюбча. Кандак. Ты ўваскрос, як Бог, з магілы ў славе і сьвет ўваскрасіў з сабою; род людзкі Цябе славіць, як Бога, і смерць згінула; Адам, Уладару мой, радуецца, і Эва, вызваленая ад путаў, цешыцца і кліча: Ты, Хрысьце, той, які дае ўсім уваскрасеньне.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся брашура ў адным файле