Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2000-08
Рэдактар: Мальдзіс Адам
Рэдакцыйная калегія: Гваздзёў Сяргей, Дубянецкi Эдуард (намеснiк рэдактара), Конан Уладзiмiр, Іванова Ніна, Мальдзiс Адам (рэдактар), Скалабан Віталь, Уладыкоўская-Канаплянік Любоў, Цыхун Генадзь
Выдавец: Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з зарубежнымі краінамі
Copyright © 2000 by Кантакты і дыялогі
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Па свайму агульнаму духу беларуская паэзія ХХ ст. — з’ява амаль чыста свецкага характару, і таму праблема адносін да Бога ў яе гісторыі навейшага перыяду — праблема ледзь не маргінальная. Маргіналізавалася яна ў свой час не толькі панаваннем вульгарна-сацыялагізаванага схематызму і ўсялякага роду ідэалагічнага дыктату, але таксама і тым, што рэлігійныя праблемы, па розных прычынах, у асноўным не мучылі беларускіх пісьменнікаў. Яны не былі богашукальнікамі. Рэлігія не сталася для іх крыніцай узвышаных ідэй, паэтычных вобразаў і матываў. Няма ў беларускай паэзіі культавых вершаў пра Хрыста, словаспеваў, прысвечаных Багародзіцы, хоць няма таксама лішняй канфесійнай прадузятасці. (Ян Чыквін, Праблема адносін да Бога. Янка Купала, Алесь Гарун, Наталля Арсеннева, Максім Танк, фрагмэнт)
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Кантакты і дыялогі