Янкоўскі Фёдар, Дыялектны слоўнік, Вып. 3

Дыялектны слоўнік

Янкоўскі Фёдар

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1970

Рэдактар: Суднік М. Р.

Выдавец: Навука і тэхніка

Катэгорыя: Беларуская мова

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.philology.by

Пасля выдання першых двух выпускаў (1959 і 1960 гг.) майго «Дыялектнага слоўніка» ў беларускай лексікаграфіі адбылася доўгачаканая падзея — выйшаў з друку «Беларуска-рускі слоўнік» (М., 1962) пад рэдакцыяй акадэміка АН БССР народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы. Гэты перакладны слоўнік — дарэчы, ён самы буйны з усіх надрукаваных беларускіх — стаў у нас і нарматыўным слоўнікам. «Беларуска-рускі слоўнік», натуральна, аблегчыў адбор слоў на гэты выпуск «Дыялектнага слоўніка». Чатыры дзесяткі слоў, змешчаных у трэцім выпуску, сабраў на роднай Глушчыне і паведаміў мне выкладчык Гомельскага дзяржаўнага універсітэта кандыдат філалагічных навук Мікола Янкоўскі, ён акрэсліў значэнні часткі гэтых слоў, а таксама падаў ілюстрацыйныя цытаты-прыклады. За ўсё гэта выказваю яму сваю шчырую падзяку і ўдзячнасць. Ф. Янкоўскі


        Увесь нумар у адным файле

Каталёг: Kamunikat.org