Месца выхаду: Жлобін
Дата выхаду: 2007-07
Рэдактар: Арцёменка Алена
Рэдакцыйная калегія: Заснавальнік - кс. Акалатовіч Леанард; макетоўшчык, карэктар - Карцель Алесь.
Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія сьвятога Казіміра ў Жлобіне
Copyright © 2007 by Pater Noster
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Адрас: 2472 10; Гомельская вобл., г. Жлобін, вул. Юных піянэраў, 24 . Тэл./факс: (+375233) 42-94-84. GSM: (+37529) 630-87-79. е-mail: сentrum.pn@gmail.com. Выдаецца зь ліпеня 2004 г. на беларускай мове (клясычны правапіс). Надрукавана на ксэраксе. Наклад: 299 асобнікаў. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Ян Павал ІІ наведаў Беларусь ...і застаўся ў Валожыне Так, насамрэч у Валожыне, бо менавіта там 7 ліпеня быў урачыста адкрыты першы ў Беларусі помнік Вялікаму Папу Яну Паўлу ІІ на некасьцёльнай тэрыторыі. Амаль з самага ранку 7 ліпеня звонку і ўнутры Валожынскага парафіяльнага касьцёла Сьвятога Юзафа пачалі зьбірацца вернікі. Бліжэй да 12 гадзінаў пад’язджалі высокія госьці ўрачыстасьці - Апостальскі нунцый у Беларусі Марцін Відавіч, біскуп Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, кс. архімандрыт Сяргей Гаек МІС, Апостальскі візытатар для грэка-каталікоў у Беларусі, в.а. амбасадара Рэспублікі Польшча, дыпляматы, прадстаўнікі дзяржаўных уладаў розных узроўняў. Прыбыла таксама больш 20 сьвятароў з розных куточкаў Беларусі, шматлікія прадстаўнікі прэсы. Калі а 12 гадзіне распачалася ўрачыстая сьвятая Імша, якую цэлебраваў Апостальскі нунцый арцыбіскуп Марцін Відавіч, касьцёл быў поўны вернікаў, якіх сабралося некалькі тысячаў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Pater Noster