Pater Noster, 05 (37)/2007

Pater Noster

выданьне рымска-каталіцкай парафіі сьвятога Казіміра ў Жлобіне

05 (37)/2007

Месца выхаду: Жлобін

Дата выхаду: 2007-05

Рэдактар: Арцёменка Алена

Рэдакцыйная калегія: Заснавальнік - кс. Акалатовіч Леанард; макетоўшчык, карэктар - Карцель Алесь.

Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія сьвятога Казіміра ў Жлобіне

Copyright © 2007 by Pater Noster

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Адрас: 2472 10; Гомельская вобл., г. Жлобін, вул. Юных піянэраў, 24 . Тэл./факс: (+375233) 42-94-84. GSM: (+37529) 630-87-79. е-mail: сentrum.pn@gmail.com. Выдаецца зь ліпеня 2004 г. на беларускай мове (клясычны правапіс). Надрукавана на ксэраксе. Наклад: 299 асобнікаў. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Слухаючы голас Бога. Праца над уласным пакліканьнем Пан Бог кліча кожнага. У кожнага з нас ёсьць сваё пакліканьне. Часам бывае цяжка яго распазнаць. Каб дапамагчы маладым людзям адчуць голас Пана, 30 красавіка ў Гомелі адбылася сустрэча моладзі Мазырскага дэканату, прысьвечаная пакліканьням. Ранкам 30 красавіка да Гомельскага касьцёла пачалі зьязджацца сьвятары і маладыя вернікі – хлопцы і дзяўчаты – з усяго Мазырскага дэканату. Нагодаю для гэтага спатканьня была сустрэча моладзі, прысьвечаная тэме пакліканьняў. Кіраваў спатканьнем кс. Андрэй Шут з Петрыкава, прызначаны біскупам адказным за пакліканьні ў Мазырскім дэканаце. Шаноўным госьцем быў таксама ксёндз-рэктар Пінскай сэмінарыі Ян Саламон. Прысутнічаў ксёндз-дзекан Мазырскага дэканату Тадэвуш Волас, прысутнічалі таксама сьвятары з іншых парафіяў Гомельшчыны, а таксама 2 клерыкі з Пінскай сэмінарыі - Валянцін і Віталь.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Pater Noster

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле