Месца выхаду: Магілёў
Дата выхаду: 2014-08
Copyright © 2014 by Праваабарончы весьнік
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Адпаведная касацыйная скарга была накіравана сёння, 29 жніўня, у Магілёўскі абласны суд. У скарзе сацыял-дэмакрат патрабуе адмяніць рашэнне суддзі Станіслава Леўчанкі суда Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці ад 12 жніўня. Паводле Ігара Барысава, рашэнне суддзі можна адмяніць проста па фармальных прычынах, бо ў судзе не было ўстаноўлена, якую друкаваную прадукцыю ён перавозіў на сваёй машыне (улёткі, бюлетэні ці газеты), які з пунктаў артыкула 17 закона “Аб СМІ” ён парушыў, а таксама тое, што пратакол судовага пасяджэння адрозніваецца ад матывіровачнай часткі пастановы суда.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Праваабарончы веснік (Магілёў)