Дата выхаду: 2006-08-10
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://vilnia.com
Яны не зламаліся Сябры «Партнёрства» асуджаныя на няволю за назіранне за выбарамі Два гады пазбаўленняволі Міколу Астрэйку, год –Цімафею Дранчуку, паўгодаадміністрацыйнага арыштаЭніры Браніцкай і АляксандруШалайку. Такі вырак вынессуд Цэнтральнага раёнаМінска актывістам незарэгістраванайарганізацыі“Партнёрства”. Яны былі арыштаваныя 21лютага, падчас выбарчайкампаніі. І з таго часу іх трымаюцьпад вартай. Арышт сяброў «Партнёрства» суправаджаўся гучнайпрапагандысцкай кампаніяйу афіцыйных СМІ. Кіраўнік КГБ Сухарэнка,да прыкладу, падчас выступуна БТ гаварыў пра тэрарыстаў,якія рыхтаваліся на тэрыторыі Грузіі, каб паралізавацьдзяржаўныя ўстановыБеларусі. Сярод падрыўныхмэтадаў называлася атручванневады дохлымі пацукамі. Пра ўсё гэта, праўда,на судзе не згадвалася.
Каталёг: Kamunikat.org