Месца выхаду: Магілёў
Дата выхаду: 2014-07-25
Рэдактар: Няўрыда Вітольд
Copyright © 2014 by Наш Магілёў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай прыцягнуць Беларусь у якасці перамоўнай пляцоўкі па вырашэнні ўкраінскага крызісу. Тэлефонная размова прэзідэнтаў дзвюх дзяржаў адбылася 29 ліпеня па ініцыятыве ўкраінскага боку, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. «Прэзідэнт Украіны звярнуўся да кіраўніка беларускай дзяржавы з просьбай прыцягнуць Рэспубліку Беларусь у якасці пляцоўкі для правядзення перамоваў з удзелам усіх зацікаўленых бакоў па вырашэнні ўкраінскага крызісу. Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся з гэтай ініцыятывай», — заявілі ў прэс-службе. У сваю чаргу, Пятро Парашэнка сёння паведаміў, што «звярнуўся да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з просьбай садзейнічаць правядзенню ў Мінску 31 ліпеня пасяджэння трохбаковай кантактавай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе з удзелам другога прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, пасла Расіі Міхаіла Зурабава і прадстаўніка АБСЕ».
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наш Магілёў