Бахарэвіч Альгерд, Ніякай літасьці Валянціне Г.

Ніякай літасьці Валянціне Г.

Апавяданьні

Бахарэвіч Альгерд

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2006

Выдавец: Логвінаў

Выдавецкая сэрыя: Другі фронт мастацтваў

Памеры: 290 с., 21 см

ISBN: 985-6800-09-9

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2006 by Бахарэвіч Альгерд

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Проза Бахарэвіча — гэта, бадай, самы бліскучы ўзор жанру сярод праектаў Другога фронту мастацтваў. Ірына Шаўлякова, "Дзеяслоў" Не зважаючы на ўвесь ультрасуб’ектывізм "руйнавальніка гарадоў", а таксама на цэлы арсэнал досыць сьвежых экспэрымэнтаў у галіне стылістыкі, нельга не адзначыць таго, што пэрсанажы Бахарэвіча жывуць ня дзе-кольвечы, а ў сучаснай нам Беларусі. Яны нашыя, па-сапраўднаму "тутэйшыя", што, аднак, не перашкаджае аўтару адлюстроўваць такія "высокія" тэмы, як, скажам, працэс адчужэньня асобы ў па-ранейшаму калектывісцкім грамадзтве. Ці адваротную зьяву: уцёкі гэтай самай асобы ад грамадзтва. Г. С., "Культура" Тэксты аўтара заўсёды вылучаліся радыкалізмам і сэнсавай глыбінёй. Хоць за апошнія некалькі гадоў значна зьмяніўся стылёвы падыход да словатворчасьці. Я адзначыў бы кардынальны сыход аўтара ад экспэрымэнту з формай. Мажліва, і зьмена сьветапогляду аўтара паўплывала на зьнікненьне панкаўскага пачатку ў ягоных творах. (Зьміцер Вішнёў, "Маладосць")

Беларускія аўтары: Бахарэвіч Альгерд

Выдаўцы і выдавецтвы: Логвінаў

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле