Месца выхаду: Жлобін
Дата выхаду: 2006-11
Рэдактар: Арцёменка Алена
Рэдакцыйная калегія: Заснавальнік - кс. Акалатовіч Леанард; макетоўшчык, карэктар - Карцель Алесь.
Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія сьвятога Казіміра ў Жлобіне
Copyright © 2006 by Pater Noster
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Адрас: 2472 10; Гомельская вобл., г. Жлобін, вул. Юных піянэраў, 24 . Тэл./факс: (+37523) 42-94-84. GSM: (+37529) 630-87-79. е-mail: сentrum.pn@gmail.com. Выдаецца зь ліпеня 2004 г. на беларускай мове (клясычны правапіс). Надрукавана на ксэраксе. Наклад: 299 асобнікаў. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Час на роздумы над жыцьцём ...Першыя халады, цемна ўвечары – надыходзіць позьняя восень. Ўсё заціхае, быццам само жыцьцё засынае да пачатку наступнае вясны; але гэта толькі так падаецца зь першага позірку. Канец літургічнага года, Адвэнт і пачатак новага – вельмі адказны пэрыяд для кожнага хрысьціяніна. І ў гэты час духоўнае жыцьцё ня толькі не засынае, але павінна набыць асаблівую інтэнсіўнасьць. Хтосьці можа зьдзівіцца, чаму так. Пост яшчэ не настаў, звычайны перыяд і звычайныя дні. Але гэта той менавіта час, калі трэба падвесьці вынікі былога году, азірнуцца, паглядзець, з чым мы падыходзім да новага Раства, навага жыцьця ў Богу. Таму, давайце паразважаем, чым гэты год быў для нас, чым запомніўся. Можа быць, штосьці трэба было б зрабіць інакш, а за штосьці – падзякаваць Богу, сабе і блізкім людзям.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Pater Noster