Гайдук Мікола, Аб чым шуміць Белавежская пушча

Аб чым шуміць Белавежская пушча

Казкі і легенды

Гайдук Мікола

Miejsce wydania: Беласток

Data wydania: 1982

Wydawca: Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства

Kategoria: Etnografia; Literatura piękna; Literatura dla dzieci

Copyright © 1982 by Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna); BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)

Numery inwentarzowe: BTH — [4138], [5056]

Informacje uzupełniające: Асобнік у бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства з аўтографам Аўтара.

Як здарыцца вам калі-небудзь пабываць у Белавежскай пушчы, вы абавязкова прыслухайцеся да яе гоману. Не маўчыць яна ніколі. Кожны раз, як я наведваў Белавежу і ўслухоўваўся ў гэты яе няспынны пошум, мне здавалася, што чую нейкае бясконцае апавяданне на дзіўнай, незразумелай мне мове. Раз лілося яно так жвава і весела, што ўсё навокал аж звінела і ззяла, іншы раз разлягаўся ў ім маркотны стогн, ад якога пушчанскія страхотныя бурыя вываратні станавіліся больш страшнымі, а чорная вада ў дрыгвястых топелях рабілася яшчэ чарнейшай. Цэлымі днямі блукаў я па самых глухіх нетрах пушчы, кружыў па яе ўзлесках. Але аніяк не мог разгадаць гэтую дзівосную мову-сказ

Katalog: Kamunikat.org | BTH

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Уся кніга ў адным файле