За правы чалавека, 6 (89) 2014

За правы чалавека

Віцебскі рэгіянальны праваабарончы бюлетэнь

6 (89) 2014

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2014-06

Copyright © 2014 by За правы чалавека

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Адразу 3 заяўкі на правядзеньне пікетаў падалі сябры Аршанскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Мэта мерапрыемстваў - актуалізацыя ў грамадзтве каштоўнасьці незалежнасьці і сувэрэнітэту дзяржавы, выказваньне салідарнасьці з украінскім народам у яго імкненьні захаваць цэласнасьць і незалежнасьць Украіны. Пікеты мяркуецца правесьці 27 ліпеня ў Дзень незалежнасьці Рэспублікі Беларусь каля Кургану Бесьсьмяротнасьці, ля ўваходу ў кавярню «Аронія», у парку культуры і адпачынку Тэкстыльшчыкаў. Заяўкі на мерапрыемствы пададзеныя ў адпаведнасьці з артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкулам 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правох, артыкуламі 4-6 Закона РБ «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: За правы чалавека

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле