CD, Студэнцкая Думка, 10/2005

CD, Студэнцкая Думка

10/2005

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2005-10

Рэдактар: Віданава Ірына

Copyright © 2005 by Студэнцкая Думка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Red list...: LOS BABOS закапайце свае грошы "Асуджаная за тое, што заявіла 53 чалавекам: грошы - гэта яшчэ ня ўсё". I карцінка: зьвязаная дзеўка з прыстаўленай да галавы аўтаматнай руляй... Звычайны беларускі under 25 наўрад ці пранікнецца новай рэклямнай стратэгіяй джынсавага брэнду Bauhaus. Чаму? Калі ў 1932 годзе Франклін Рузвэльт кінуў лёзунг "Узбагачайцеся", Вялікай дэпрэсіі надышоў гамон. Амэрыканцы пачалі вырошчваць на бальконах кветкі, адкрываць кінатэатры і гандляваць памідорамі. Toe самае робяць яны і цяпер – але ў большых маштабах. Тым часам беларускія рузвэльты ўсё яшчэ ня могуць даперці, што прынцып "усе роўныя" - гэта толькі банальная варыяцыя на наша нацыянальнае "затое ў суседа карова здохла". I пакуль яны дапруць, бізнэсоўцы будуць звальваць у Маскву, выпускнікі РТІ - па-ранейшаму шчаміцца ў Каліфорнію, а сусьветна прызнаныя балерыны будуць у стане зарабіць хіба што на новыя тапкі. Белыя. Канечне, грошы - гэта яшчэ ня ўсё. Асабліва гэта адчуваеш, калі іх няма.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: CD, Студэнцкая Думка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле