Ахова птушак Бацькаўшчыны, 2 (53) 2013

Ахова птушак Бацькаўшчыны

інфармацыйны бюлетэнь

2 (53) 2013

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2013-12

Рэдактар: Фянчук Віктар

Выдавец: ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»

Copyright © 2013 by ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.ptushki.org

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) выбрала птушкай 2014 года зязюлю звычайную! Традыцыйна ў рамках кампаніі “Зязюля – птушка 2014 года” будзе арганізаваны шэраг конкурсаў і мерапрыемстваў, мэта якіх прыцягнуць увагу да праблем гэтага віду. Пра іх можна будзе даведацца пазней на нашым сайце (ptushki.org). Нацыянальную кампанію “Птушка года” АПБ праводзіць з 2000 г. Галоўная мэта кампаніі – прыцягнуць увагу насельнiцтва да хараства прыроды і птушак, што жывуць вакол нас. У мінулыя гады сімваламі Беларусі былі: белы бусел, белая пліска, авяльга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі кулён, чорны свіргуль, удод.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле