CD, Студэнцкая Думка, 04/2005

CD, Студэнцкая Думка

04/2005

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2005-04

Рэдактар: Віданава Ірына

Copyright © 2005 by Студэнцкая Думка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Red list... "3 1 000 000 гэтых так званых "жж" толькі ў вельмі малога адсотку ёсьць літаратурныя здольнасьці... Ня бачу розьніцы паміж гэтымі "жж" і хатняй старонкай з фоткай "я і мой сабака". Нават калі б не было мінімалістычнай "Акавіты" і культавых балотных "Песьняроў.сот", Фёдара Караленку (гл. ) можна было б паважаць ужо за тое, што ён заяўляе ў інтэрвіюшках такія рэчы. Пры статусе беларускага "гуру нэт-лічыльнікаў" мець за ворагаў незьлічонае войска жэжэшнікаў - рулез. ...Формула "пішы-чытай" нейкім партыйным запаветам засела ў нашых галовах. Дакладна ў такім парадку мы і робім... Бязь лішняга снабізму: калі ты выкладаеш "сваё ўсё" на агульны агляд, то можна хаця б праверыць па слоўніках самыя складаныя артаграфічныя выпадкі. Плюс: параўнай нашы форумы і "жж" зь любымі іншымі, зь якой заўгодна цывілізаванай краіны. Столькі шляку і памыяў ня знойдзеш нідзе. Канечне, ня варта чакаць ад сярэдняга навучэнца ПТВ загонаў пра peace & love, але той жа Юры Зісер наконт форумаў tut.by у нечым мае рацыю. ...Літаратура - гэта ня толькі калі ты хочаш, каб цябе чыталі. Гэта калі цябе хочуць чытаць. Таму для пачатку пачытаем клясыкаў. Папяровых, электронных, Сэліна, Ніцшэ, Елінэк, Джэлуна і г.д.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: CD, Студэнцкая Думка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле