Адукатар, 1 (19) 2011

Адукатар

Часопіс нефармальнай адукацыі

1 (19) 2011

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2011-03

Copyright © 2011 by Адукатар

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

“Трэці Фестываль аб’яднаў тры сектары” – так называўся адзін з матэрыялаў пра ІІІ Фестываль нефармальнай адукацыі, што адбыўся восенню мінулага года і якому прысвечаны гэты нумар часопіса. Фестываль сапраўды стаў пляцоўкай прасоўвання нефармальнай адукацыі для моладзі і дарослых, у якой узялі актыўны ўдзел прадстаўнікі як грамадскіх арганізацый, так і камерцыйных структур і дзяржаўных устаноў. Праграма фестывалю, як і мінулыя разы, складалася з шэрагу разнастайных дзеянняў – пленарных пасяджэнняў, майстар-класаў, круглых сталоў, выстаў арганізацый і літаратуры, прэзентацый, конкурсаў, нефармальнай камунікацыі і г.д. Наяўнасць шматлікіх паралельных пляцовак, неабходнасць іх выбару сталі ўжо візітнай карткай мерапрыемства. І гэта ў чарговы раз стварала ўмовы для арганізацыі кожным сваёй індывідуальнай камунікатыўнай, інфармацыйнай і адукацыйнай траекторыі ўдзелу.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Адукатар

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле