Miejsce wydania: Менск
Data wydania: 2005-01
Redaktor: Віданава Ірына
Copyright © 2005 by Студэнцкая Думка
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Informacje uzupełniające: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Red list...: ІНШЫЯ "Менск - гэта такі горад, дзе толькі адзін чорны", - зрабіў для сябе выснову немец Ханс пасьля двух тыдняў у сталіцы нашай "сінявокай". "Не, насамрэч іх, напэўна, два. Проста другі ўвесь час сядзіць дома", -удакладніла ягоная гёрлфрэнд. Калі Амэрыку нашыя таты-мамы называлі краінай кантрастаў, то Беларусь дакладна прэтэндуе на назву "краіна монакультуры". Нашыя брэнды - МТЗ, "Советская Белоруссия" і дзярж-ідэалёгія - з посьпехам замяняюць розныя там GAP, The Sun i Pizza Hut. Адно што выраз "быць не такім, як усе" ў нас афіцыйна перакладаецца як "выёжвацца". Таму ніхто і не выёжваецца: ні выдатнік, якога ўсё роўна заграбуць пасьля пятага курсу "на раён", ні бізнэсовец - на яго заўсёды знойдзецца "орган". ...Старое як сьвет "diversity is good" тут чамусьці не працуе. А варта ўсяго толькі паспрабаваць быць каляровым на шэрым фоне. Краіне патрэбныя такія "дывэрсанты".
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: CD, Студэнцкая Думка