Беларускія Ведамасьці, 1 (70) 2012-2013

Беларускія Ведамасьці

Беларускае выданьне

1 (70) 2012-2013

Месца выхаду: Нью-Ёрк-Варшава

Дата выхаду: 2013

Рэдакцыйная калегія: Пазьняк Зянон, Палачанiна Галіна

Copyright © 2013 by Беларускія Ведамасьці

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

19-га кастрычніка 2013 года споўнілася 25 гадоў з часу ўтварэньня Беларускага Народнага Фронту „Адраджэньне“. З далечыні сёньняшняга дня добра відаць, што гэта была гістарычная падзея агульнанацыянальнага значэньня. У 1988 годзе на хвалі грамадзкага ўзбуджэньня ад адкрыцьця Курапатаў, якое прывяло ў рух народныя сілы, быў створаны агульнанародны рух супраць камунізму за адраджэньне нацыі, суверэнітэт і незалежнасьць Беларусі. У гэты час – час нацыянальна-вызвольнага змаганьня – адбылася гістарычная перамога Нацыянальнай ідэі – створана нарэшце незалежная Беларуская дзяржава, якая існуе і, нягледзячы на ўсе цяжкасьці і антынародную палітыку, аб‘ектыўна спрыяе гуртавньню і асэнсаваньню беларускай нацыі. Нацыянальная ідэя – гэта ёсьць культурна-гістарычная рэалізацыя нацыі ў незалежнай дзяржаве.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларускія Ведамасьці

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле