Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2014-05-28
Рэдактар: Суднік Станіслаў
Выдавец: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
Copyright © 2014 by Наша слова
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Беларуская служба Радыё "Свабода" вяшчае на беларускай мове з-за межаў Беларусі, уваходзіць у структуру Радыё Свабода - Свабодная Еўропа, фінансуецца з ЗША. Кіраўнік - Аляксандр Лукашук. Радыё "Свабода" заснавана ў Мюнхене ў 1952 ва ўмовах "халоднай вайны" для вядзення прапаганды супраць СССР. У 1953 пачало вяшчанне пад назвай Радыё "Вызваленне". У складзе радыё былі арганізаваны адпаведныя нацыянальныя рэдакцыі, у тым ліку і беларуская, што пачала вяшчанне 20 траўня 1954 г. У склад першай беларускай рэдакцыі ўвайшлі: Вінцэнт Жук-Грышкевіч (кіраўнік), Пётра Сыч (намеснік), Янка Ліманоўскі, Сымон Кабыш (Кандыбовіч), Лявон Карась. Напачатку гэта былі 15-хвілінныя перадачы 24 разы на суткі. Асноўнымі кірункамі радыёперадач "Свабоды" былі крытыка сацыялізму, савецкага ладу, нацыянальна-дзяржаўнага ўпарадкавання СССР.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова