Настаўнік.info, 31

Настаўнік.info

Інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў

31

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2013-08

Выдавец: ініцыятыўная група стваральнікаў сайта Nastaunik.info

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Тэрмінам «матывацыя» нікога цяпер не здзівіш. Абяцаннямі патлумачыць, як павысіць яе і ўвогуле як навучыцца правільна скарыстоўваць гэты «цудадзейны сродак» дасягнення поспеху, стракацяць інтэрнет і сродкі масавай інфармацыі: трэнінгі, практыкумы, онлайн-семінары… Даказваць, што ў педагагічнай працы абысціся без матывацыі (маю на ўвазе ў дадзеным выпадку не вучня, а самога настаўніка) немагчыма, не выпадае. На словах усе з гэтым згодныя – пачынаючы ад саміх настаўнікаў і заканчваючы адміністрацыяй навучальных устаноў. Чаму ж на практыцы нярэдка бачым мы згаслыя вочы педагогаў? Куды знікае з цягам часу іх імпэт, «душы шляхетныя памкненні»? Ці дапаможа нам адказаць на гэтае пытанне модны тэрмін «прафесійнае выгаранне»?

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле