Сьвітанак, 5 (169) 2014

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

5 (169) 2014

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2014-03

Рэдактар: Салодкі Сяргей

Copyright © 2008-2014 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Па папярэдніх дадзеных мясцовага выбаркаму, за Шчамлёва аддалі галасы 27 выбаршчыкаў, за праўладнага кандыдата, намесніцу дырэктара Амбросавіцкай сярэдняй школы Ірыну Матэленак прагаласавалі 13 чалавек, “супраць усіх” прагаласавалі чацвёра. Усяго па Амбрасавіцкай акрузе № 7 налічвалася 47 выбаршчыкаў. “Падлік галасоў прайшоў больш-менш адпаведна дэмакратычным стандартам, - распавёў Аляксандр Шчамлёў. – Расклалі бюлетэні па акругах, расставілі сталы з таблічкамі з імёнамі кандыдатаў, агучвалі вынікі ўголас, на сталы раскладвалі бюлетэні”. Па ягоных словах, грубых парушэнняў пад час падліку галасоў не было, калі не ўлічаваць той факт, што наглядальнікі сядзелі на дастатковай адлегласці ад сталоў членаў камісіі і не маглі бачыць бюлэтэні. Праўда, агучаныя лічбы адпавядалі рэальнай сітуацыі. Таму пасля завяршэння падліку некаторыя прысутныя нават яго павіншавалі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле