Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
Дата выхаду: 2014-03
Рэдактар: Станкевіч Георгій
Copyright © 2007-2014 by Крывінка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Застаецца падсумаваць перажытае, у першую чаргу для сябе самога. Я прысутнічаў у дзень выбараў на падліку галасоў. Яны лічыліся з 20-00 да 23-30. Мне не было ніякай магчымасці бачыць, якія бюлетэні пададзены за майго канкурэнта, як там пазначана воля выбаршчыка. Калі ўсё чэсна – дык пакажыце сваю праўду! Але кіраўніцтва камісіі кажа, што гэта нельга.. Скажам, на стале, дзе раскладаюць бюлетэні, няма аніякіх картак з прозвішчамі кандыдатаў, якія былі б бачныя здалёк. Па іх назіральнікі маглі б арыентавацца, стос якога кандыдата таўсцейшая. А так старшыня бярэ чарговы стос нечых бюлетэняў, складзеных па 50 штук, і, у залежнасці ад абстаноўкі ці ўстаноўкі, аб’яўляе сваю волю…
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка