Бярозка, 2 (1029) 2014

Бярозка

літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў

2 (1029) 2014

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2014-02

Выдавец: Літаратура і Мастацтва

Copyright © 2014 by Маладосць

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Выстаўка для мастака тое ж, што выданне кнігі для пісьменніка. І напісаць пра яе ў друку можна па-рознаму. Мы выбралі тры выстаўкі – выстаўку з серыі «Майстры і вучні», прысвечаную памяці выдатнага нашага скульптара і выкладчыка Леаніда Давідзенкі «Сумоўе драўлянай скульптуры» (Музей сучаснага выяўленчага мастацтва), выстаўку твораў маладой мастачкі Ганны Конанавай «Хада па Сонцы» (галерэя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў) і выстаўку твораў мастакоўскай дынастыі – народнага мастака Беларусі Анатоля Бараноўскага, Алены Бараноўскай і Віталя Герасімава «Срэбра пачуццяў» (Палац мастацтваў) і прапанавалі напісаць пра іх выпускніцы аддзялення музеязнаўства і гісторыі мастацтва гістарычнага факультэта БДУ Каміле Янушкевіч, скульптару, мастаку па металу, дызайнеру і паэту Максіму Шняку, студэнтам Інстытута журналістыкі БДУ курсанту Артуру Грыгарану і Таццяне Чарнуха, а таксама выпускніцы адной з гімназій Анастасіі Капцавай, якая толькі вырашае кім ёй быць. У чытачоў ёсць магчымасць не толькі адкрыць для сябе творчасць вельмі цікавых беларускіх скульптараў і жывапісцаў, але і параўнаць, як успрымаюць творы мастак, мастацтвазнаўца і журналісты.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Бярозка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле