Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2013-09
Рэдактар: Зарэцкая Юлія
Copyright © 2013 by Вожык
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Я, цёця Таня, два разы ў тыдзень хаджу на плаванне, тры разы — на англійскую мову, а яшчэ на хор, на танцы і ў мастацкую школу. Гурток юных пажарнікаў наведваю па нядзелях, факультатыў па матэматыцы — па суботах, у школьным музеі экскурсіі праводжу па аўторках, у цяпліцы пры Доме піянераў працую па чацвяргах. Раз у месяц сама выпускаю школьную насценгазету. А яшчэ я стараста ў класе, чэмпіён школы па зборы макулатуры і пераможца конкурсу абласной дзіцячай бібліятэкі на самы «тоўсты» фармуляр!
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Вожык