Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2013-12
Рэдактар: Мятліцкі М.
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Copyright © 2013 by Полымя
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Гэтая песня прымушала Таісіну душу хвалявацца і думаць пра тое, куды паехаць з гэтага гіблага месца. Але з двума дзецьмі не рынеш у свет абы-куды. Трэба мець хоць нейкую гарантыю, што там дадуць жытло і працу, за якую будуць плаціць. Інакш які сэнс мяняць шыла на мыла? З вёскі год таму паехаў Антось Самота з вялікаю сям'ёю: пяцёра дзяцей сваіх ды жончына сястра з двума дзецьмі. Дайшлі чуткі, што няблага яны ўладкаваліся, атрымалі калгасную хату, дарослыя працуюць, ядуць белыя булкі, на працадні атрымліваюць грошы, зерне і нават кавуны, якіх у Лядах ніхто не бачыў. Таіса знарок пайшла да Антосевага брата, распытала, як туды ехаць і пачала рыхтаваць мужа да перамены месца жыхарства. Але выпадкова Аўдзей сустрэў Прохара з Янавічаў, які хваліўся, што летам ездзіў у Данецкую вобласць і вельмі добра зарабіў у калгасе, назваў адрас. Таіса лёгка пагадзілася з меркаваннем Аўдзея, што трэба ехаць менавіта туды, дзе так пашанцавала Прохару. Калі Малаша пачула пра гэтую нявестчыну ідэю, толькі сказала пагардліва: «Так і будзеце ездзіць, бы цыганы».
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Полымя
Зьмест
Вызваленне: дух Перамогі і горыч страт («круглы стол» да 70-годдзя вызвалення першых раёнаў Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў)
АНДРАЮК Серафім, Талент шчыры, слова простае
БРЫЛОН Вольга, Кожная прэм’ера — падзея вялікай значнасці. Працяг
БУТОРЫНА Ірына, Свой у Краіне Дзяцінства
ВАЛАХАНОВІЧ Анатоль, Зрыў літаратурнага дыспуту ў Горках
ГАЎРЫЛОВІЧ Уладзімір, Крыўда. Апавяданне
ГАЯВАЯ Валянціна, ≪Я замужам за “Харошкамі”≫. Гутарку вёў Зіновій Прыгодзіч. Заканчэнне.
Гніламёдаў Уладзімір, На мяжы часоў (нататкі пра сучасную паэзію).
ДУБОЎСКАЯ Таццяна, ≪Der Mond denkt, die Sonne sinnt: Wortdichte≫, або Ментальна-нацыянальныя вобразы ў вершасловах Алеся Разанава
ДУДЗЮК Зінаіда, Гонды. Раман. Заканчэнне
КУЛЕШ Міхась, ***У вялікай дзяржаве народжаны я... ***Зноў лістота гарыць пазалотай... ***Мілы край мой, куток мой айчынны... ***Шчасце я здабываў сваё сам... ***На прыступках касцельных уранні... ***Не цеш сябе спадзеўкай даўняй зноў... Non sum guales eram. ***Час не прыпыніш. Тое немагчыма... ***А доля ж у свечкі такая... Вершы. Пераклад з рускай Казіміра Камейшы.
ЛОКУН Валянціна, Птахі з падрэзанымі крыламі. Заканчэнне
Макарэвіч Васіль, Сын Налібоцкай пушчы
ШАБОВІЧ Мікола, ***А я адпачываць нікуды не паеду... Начны дазор. ***У паэта адна прапіска... ***Радзіма мая... Паэту Аркадзю Нафрановічу. ***Зноў чырвоны маяк... ***Я думаў: ты сумотная наскрозь... ***Бывае так: ні стрэч, ні развітанняў... ***Яшчэ да жоўтай восені далёка... ***На сайце ≪Восень≫ — сцюжная зіма... ***У бары — баравікі... ***Дзень адгарэў і зачах... Вершы.
Шніп Віктар, ≪У святле далёкіх зорак...≫ Вершы.