Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
Дата выхаду: 2014-01
Рэдактар: Станкевіч Георгій
Copyright © 2007-2014 by Крывінка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
“Амаль уся тэхніка ў нашым калгасе дабіта да абуха. Нават машын для падвоза людзей няма. Цяпер механізатары, каб пад’ехаць на працу з Сокарава ў Двор Нізгалава, вымушаны садзіцца ў маленькую старшынёўскую “Ніву” разам па 10-11 чалавек! Прыедуць у майстэрню, а там холадна, хоць сабак ганяй. Атапліваецца толькі “пакой механізатара”, для якога самі ж мы і насеклі дроваў. А вокны забілі плёнкай зусім нядаўна, толькі перад гэтымі маразамі, у студзені, бо плёнкі не было. Паляжыш пад трактарам пару гадзін – і хвароба гарантаваная. Той, хто прыехаў на работу, пабоўтаецца па холаду да абеда, і шукае, на чым можна дабрацца дахаты, бо, каб пад’ехаць назад, машыну ўжо не даюць.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка