Месца выхаду: Нью-Ёрк
Дата выхаду: 2013-11
Copyright © 2013 by Весткі й Паведамленьні
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
З11га па 13е кастрычніка ў Коўні (Летува) прайшоў Кангрэс дасьледчыкаў Беларусі, што ўжо трэці раз гасьцінна прыймала гістарычная сталіца Летувы. Ідэя Кангрэсу паўстала падчас сустрэчы прадстаўнікоў беларускай і летувіскай акадэмічнай і экспэртнай супольнасьці, і тэхнічны бок Кангрэсу ўзяў на сябе Ўнівэрсытэт Вітаўта Вялікага (УВВ) у Коўні, а сярод арганізатараў і фундатараў Кангрэсу былі розныя недзяржаўныя арганізацыі, у тым ліку Інстытут Палітычная Сфэра, Лятучы Ўнівэрсытэт, Беларускі Калегіюм, часапісы “Архэ” і “Беларускі Агляд”, Фонд Бёля, Нямецкі Фонд Маршала, а таксама Міністэрства замежных справаў Летувы.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Весткі й Паведамленьні