Месца выхаду: Лунінец
Дата выхаду: 2013-12-19
Рэдактар: Вышынскій Андрэй
Выдавец: Інфарм-прагулка
Copyright © 2013 by Інфарм-прагулка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Тон дыскусіі задаў сябар БАЖ і СБП Вадзім Жылко (Лунінец). На яго думку, цяпер незалежна ад месца жыхарства ў творчых людзей (прынамсі, літаратараў і журналістаў) ёсць магчымасці для самавыяўлення. Што да канкрэтна Лунінецкага раёна, тот тут назіраецца апрача іншага, такая цікавая з’ява, як шматлікі “самвыдат”: мясцовыя паэты, пісьменнікі, краязнаўцы выдалі ўжо не адну сотню брашур, бюлетэняў, альманахаў, не чакаючы падтрымкі “зверху”, а разлічваючы найперш на ўласныя сілы. Пры гэтым творчасць лунінчан вядома і за межамі рэгіёна, ёю цікавяцца калегі нават з іншых краін.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Газета па-лунінецкі